@racyja
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
О канале Беларускае Радыё Рацыя
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
AI-обзор
Обновлено 19.07.2026Канал "Беларускае Радыё Рацыя" публикует новости и репортажи о событиях в Беларуси и мире. Содержание канала затрагивает политические, социальные и культурные темы, освещая актуальные вопросы белорусского общества.
Описание сформировано MaxBook AI на основе последних публикаций канала.
Основные метрики
Рост подписчиков
Вовлечённость
Здоровье аудитории
Часовая активность
МСККогда канал публикует — распределение постов по часам суток.
Последние публикации канала «Беларускае Радыё Рацыя»
- 10 просмотров, 1 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 Сабаленка: застацца “сваёй” і тут і там 🎾 Беларуска Арына Сабаленка , нумар 1 у сусветным жаночым тэнісе, якая зараз жыве ў ЗША, у Маямі, прыехала ў Менск. Афіцыйная сустрэча была даволі пампезная. На выхадзе з самалёта Сабаленку сустрэлі з караваем і соллю. Народныя песні і танцы павінны былі засведчыць, што Арыну ў Беларусі вельмі чакалі. ✔️ Палітычны аналітык Віталь Цыганкоў - пра прыезд беларускай тэнісісткі ў Менск і яе стаўленне да расейска-ўкраінскай вайны. Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/sabalenka-zastacca-svaej-i-tut-i-tam/
Открыть пост в MAX - 32 просмотров, 2 реакций, 15 июл. 2026 г.
Калі я ўбачыў, што ёсць сапраўдныя шанцы на перамены, я паверыў у гэта. І нават цяпер не ведаю, ці даводзілася мне калі-небудзь яшчэ настолькі моцна верыць у нешта, як тады — у тое, што мы сапраўды можам змяніць Беларусь. 📌 Кажа Госць Рацы і - Віктар Ганчарук – былы выкладчык фармакалогіі Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэта, які ў 2020-ым збіраў подпісы за Віктара Бабарыку і ўдзельнічаў у акцыях. Больш на сайце: https://racyja.com/by/hramadstva/ja-veryu-sto-my-mozam-zmjanic-belarus/
Открыть пост в MAX - 55 просмотров, 2 реакций, 15 июл. 2026 г.
🔸 Анонс перадачы “Мы бачым” 🌄 У перадачы “Мы бачым” яе аўтар Юрка Ляшчынскі прапануе пагутарыць пра летні адпачынак. З госцяй перадачы, спадарыняй Славамірай Цэлеска , ён разважае пра культурныя, гістарычныя, геаграфічныя ды грамадскія вартасці Паўночнай Македоніі. https://racyja.com/by/vandrouki/anons-peradacy-my-bacym-25/
Открыть пост в MAX - 71 просмотров, 1 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 “Сямейны пікнік вёскі Скраблякі” 🔻 У праграме свята латарэя, дабрачынны кірмаш, выступы беларускіх і польскіх калектываў – гэта толькі частка таго, што адбудзецца падчас “Сямейнага пікніка вёскі Скраблякі”, што ў Гарадоцкай гміне. 🔻 Сямейны пікнік у Скрабляках ёсць грамадскай ініцыятывай. Яго ладзіць музыка Марыюш Харужы супольна з салэцкай радай і жыхарамі вёскі Скраблякі. Арганізатары запрашаюць далучацца да свята. 🔻 Пачатак фэсту а 16-й гадзіне ўжо ў бліжэйшую суботу 18-га ліпеня. https://racyja.com/by/sumezza/sjamejny-piknik-veski-skrabljaki-2/
Открыть пост в MAX - 65 просмотров, 2 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 У Кабылянцы каля Міхалова з’явілася месца, дзе можна спыніцца і пагаварыць з гісторыяй. 🔻 У новым скверы, названым у гонар беларускага пісьменніка, журналіста і краязнаўцы Міколы Гайдука , усталявалі памятную шыльду і лаву яго імя. 🔻 Сесці на гэтай лаве — нібы сесці побач з самім Міколам Гайдуком: успомніць яго творы, яго працу дзеля беларускай мовы і культуры, пачуць галасы тых, хто яго ведаў і памятае. https://racyja.com/by/sumezza/u-kabyljanku-da-mikoly-hajduka/
Открыть пост в MAX - 79 просмотров, 1 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 Урад Латвіі забароніць імпарт шэрагу тавараў з Беларусі і Расеі 🔻 Законапраект быў падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Латвіі. Канчатковае рашэнне павінен прыняць Сейм краіны. 🔻 Паводле праекта, пад забарону трапяць кнігі, газеты, відэагульні, спартыўныя тавары, адзенне, абутак і цацкі, вырабленыя ў Беларусі або Расеі. https://racyja.com/by/ekanomika/urad-latvii-zabaronic-impart-serahu-tavarau-z-belarusi-i-rasei/
Открыть пост в MAX - 88 просмотров, 3 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 Кракаў — адзін з найстарэйшых і найпрыгажэйшых гарадоў Польшчы, размешчаны на берагах Віслы ў паўднёвай частцы краіны. 🔻 На працягу некалькіх стагоддзяў ён быў сталіцай Польскага каралеўства і застаецца адным з галоўных культурных, навуковых і турыстычных цэнтраў краіны. https://racyja.com/by/vandrouki/krakau-histarycnaja-stalica-polscy/
Открыть пост в MAX - 92 просмотров, 2 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 Краіны Еўрапейскага звяза ўзгаднілі падаўжэнне механізму часовай абароны для грамадзян Украіны да 4 сакавіка 2028 года. 🔻 Разам з падаўжэннем тэрміну дзеяння ў ЕЗ змяняюцца правілы атрымання часовай абароны. Паводле паведамлення прэс-службы Савета ЕЗ, у далейшым яна будзе прадастаўляцца толькі тым новым заяўнікам, якія могуць пацвердзіць выкананне сваіх ваенных абавязкаў перад Украінай. https://racyja.com/by/palityka/ez-pracjahne-casovuju-abaronu-dlja-ukraincau-da-2028-hoda/
Открыть пост в MAX - 99 просмотров, 5 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 Народныя амбасады: праблем у беларускіх эмігрантаў не памяншаецца 🔻 Паразмаўлялі з прадстаўніцамі Народных амбасадаў - з Анастасіяй Свірковай з Аўстрыі, Юліяй Юхно з Італіі і Аленай Волкавай з Літвы. https://racyja.com/by/palityka/narodnyja-ambasady-prablem-u-belaruskich-emihrantau-ne-pamjansaecca/
Открыть пост в MAX - 104 просмотров, 8 реакций, 15 июл. 2026 г.
📚 Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня народзінаў Алаізы Пашкевіч (Цёткі). 📚 Цётка стала першай беларускай паэткай новага стагоддзя, яна была ў цэнтры тых асяродкаў, якія рыхтавалі хвалю нацыянальнага абуджэння і адраджэння, была адной з пачынальніц многіх арганізацый. 📚 Помнікі паэтцы стаяць у Шчучыне і Астрыне. Яе імя маюць вуліцы ў Менску, Маладэчне, Шчучыне, Гародні, школа ў Астрыне, Шчучынская раённая бібліятэка, Гарадзенская культурна-асветная вучэльня. https://racyja.com/by/kultura/jak-usanavana-belaruskaja-paetka-cetka/
Открыть пост в MAX - 106 просмотров, 5 реакций, 15 июл. 2026 г.
⚽️ На 23-м чэмпіянаце свету па футболе, які праходзіць у краінах Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі вызначыўся першы фіналіст. ⚽️ Чэмпіён свету 2010 года зборная Іспаніі цалком перагуляла і з лікам 2:0 перамагла каманду Францыі на стадыёне «AT&T Стэдзіўм» у Арлінгтане, ЗША, у іх дзяржаўнае свята – Дзень узяцця Бастыліі. ⚽️ Такім чынам Францыя ўпершыню з 2014 года не згуляе ў фінале мундыяля. А хто згуляе з Іспаніяй, мы даведаемся сёння ў матчы Аргенціны і Англіі, які пачнецца а 21-й гадзіне па-польскім часе і а 22-й па-беларускім.…
Открыть пост в MAX - 109 просмотров, 5 реакций, 15 июл. 2026 г.
📌 14 ліпеня на адкрытым пасяджэнні Каардынацыйнай рады 4-га склікання быў прадстаўлены праект рэзалюцыі «Аб “Круглым стале” па пераадоленні палітычнага крызісу і ўмацаванні незалежнасці Рэспублікі Беларусь». 🔻 Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан адзначыў, што ідэя распрацоўкі такой рэзалюцыі стала адказам на новыя палітычныя выклікі і неабходнасць выпрацоўкі агульнага бачання шляхоў пераадолення крызісу ў Беларусі. https://racyja.com/by/bez-kategorii/praekt-rezaljucyi-ab-kruhlym-stale-vynesli-na-abmerkavanne-u-kr/
Открыть пост в MAX - 124 просмотров, 7 реакций, 14 июл. 2026 г.
🤍 ❤️ 🤍 У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыта выстава пад назвай «Кропка ўваходу» 🔻 Выстава дэманструе рэчы тых, хто паўстаў у Беларусі на барацьбу за свабоду, годнасць і дэмакратыю. Падрабязнасці: https://racyja.com/by/kultura/u-varsave-adkrylasja-vystava-kropka-uvachodu/
Открыть пост в MAX - 14 просмотров, 2 реакций, 14 июл. 2026 г.
✔️ Блізкі Усход зноў апынуўся на мяжы маштабнай эскалацыі 💣 Пасля новых удараў ЗША па Іране напружанасць у рэгіёне працягвае расці, і ўсё больш экспертаў не выключаюць, што вайна можа зацягнуцца надоўга. ⚙️ Пра развіццё сітуацыі распавядае палітолаг-амерыканіст Антон Пянькоўскі : https://racyja.com/by/palityka/anton-pjankouski-vajna-z-iranam-heta-nadouha/
Открыть пост в MAX - 40 просмотров, 2 реакций, 14 июл. 2026 г.
📌 «Брама адкрытая, але маршрут вызначае дзяржава» 🔻 Беларусь чакае работнікаў з Узбекістану. Прапагандысцкія СМІ пішуць як і дзе яны могуць працаваць, пераважна гэта сельская гаспадарка. А 13 ліпеня, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ – першым чартарным рэйсам прыляцела група, дзе больш як 200 грамадзян Узбекістана. Іх накіравалі для працы ў сферы сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі на прадпрыемствы Віцебскай вобласці. 🎤 Сітуацыю каментуе Госць Рацыі - палітычны аналітыка Юрый Дракахруст . Падрабязнасці:…
Открыть пост в MAX
Качество и доверие
Эвристические сигналы качества по публичным метрикам (охват, реакции, динамика подписчиков). Это не доказанный фрод и не приговор — лишь поводы присмотреться к каналу.
Цитирование
Сколько раз канал упомянут и репостнут в постах других каналов.
Публикации
Дополнительно
Из 27 пойманных постов в диапазоне ID сообщений отсутствует 20. Пропуски — это удалённые посты ИЛИ медиа-альбомы и служебные сообщения (один альбом = несколько ID). Точную причину по одним ID определить нельзя.